Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

“Без балад Карпінскага і Нямцэвіча не было б і маіх баладаў,” – сцвярджаў Адам Міцкевіч.

Францішак Карпінскі – бацька сентыменталізму, натхняльнік філаматаў і любімы паэт Міцкевіча. Менавіта яму будзе прысвечана наступная аўтарская лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.

44 з 84 гадоў жыцця творцы звязаны з беларускай зямлёй. Але ў перакладах на беларускую мову на сёння маецца не болей 7 яго твораў з 7 тамоў спадчыны. З жыццёвымі і творчымі шляхамі Францішка Карпінскага, а таксама з мясцінамі яго лёсу і памяці (Пружаншчына, Гродзеншчына) пазнаёмімся з нагоды 200-й гадавіны спачыну літаратара.

Шчыра запрашаем!

Час: 23 верасня 2025, 19:00.

Кошт білетаў: 10 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

274